4 снежня 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сцепаніды Аляксееўны Сцепанюк (1935–2022), народнага майстра Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.
13 снежня 2019 г. — 5 гадоў з дня адкрыцця музейнай экспазіцыі народнай творчасці «Агоўскі куфэрак» ў в. Ляхавічы (Іванаўскі р-н; 2019)
Экспазіцыя «Агоўскі куфэрак» у в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ўрачыста адкрыта 13 снежня 2019 г. Непаўторная і самабытная экспазіцыя куфэркаў, скрынак, скарбонак і дэкаратыўнага фарбаванага посуду і шмат усяго таго, што зроблена рукамі працавітых жыхароў вёскі Агова. Быў праведзены майстар-клас па традыцыйнай агоўскай размалёўцы.
13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)
Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».